Горад

«Не куратнікі, а нармальныя дамы». Жыхары Савецкіх памежнікаў і завулка Купальскага пра знос дамоў

У пачатку студзеня 2018 на гарадскім аўкцыёне прадалі зямлю ў раёне вуліц Савецкіх памежнікаў, Гогаля і завулка Купальскага для будаўніцтва там шматпавярховага жылля. Сёння на месцы будучых маналітаў - каля дзясятка прыватных дамоў. Hrodna.life даведаўся, як іх жыхары ставяцца да будучага зносу і перасялення.

Прыватныя дамы, якія пойдуць пад знос, некаторыя гродзенцы ў інтэрнэце ўжо паспелі назваць «куратнікамі». Але ў раёне ёсць і цалкам сучасныя катэджы.

З драўляных дамоў людзі гатовыя пераязджаць

Забудова сучаснай вуліцы Савецкіх памежнікаў пачалася яшчэ ў 1930 гадах. Пра міжваенны перыяд нагадвае тут некалькі дамоў уздоўж дарогі. Дзве такія пабудовы ўключаны ў тэрыторыю зносу. У адным з дамоў ужо некалькі гадоў ніхто не жыве, да таго ж там нядаўна быў пажар. У другім усё яшчэ жывуць людзі: ён падзелены на чатыры кватэры і адзін з яго жыхароў кажа, што ўсе там гатовыя пераязджаць у сучасны дом.

«Наш дом пабудавалі яшчэ пры паляках. Сёння ўсе кватэры выкупленыя жыхарамі. Пра знос загаварылі некалькі гадоў таму, а гэтай восенню ўжо прыходзілі службы і ўсё замяралі, — распавядае пенсіянерка Кацярына Антонаўна. — Куды нас у будучыні закінуць, я не ведаю. Галоўнае, каб далі нам добрыя ўмовы, а не пустыя скрынкі».

Побач з гэтымі даваенным дамамі ёсць і іншыя драўляныя пабудовы, але ўбачыць жыхароў там праблематычна. Магчыма, яны ўжо з’ехалі.

Дом 1930-х гадоў у якім ужо ніхто не жыве. Некалькі гадоў таму драўляная пабудова гарэла.
Дом 1930-х гадоў у якім жывуць чатыры сям'і.

Два гады ў падвешаным стане

Сур’ёзную размову забудоўшчык будзе мець з жыхарамі дамоў на завулку Купальскім, дзе стаяць цагляныя дамы.

Сям’я Даннік жыве на завулку Купальскім з 1990 года. Дом у іх вялікі, з усімі выгодамі. Сёння там жыве шэсць чалавек.


«Мы гатовыя пераехаць толькі на нашых умовах. Але пакуль мы нічога не ведаем, нас ні пра што не апавяшчаюць. І ўжо два гады мы ў такім падвешаным стане,
 — распавядае жыхарка дома Івета Уладзіміраўна. — Мы хочам раўнацэннае жыллё і не разлічваем на нешта большае. Свае паўнамоцтвы мы не перавышаем і калі інвестар не будзе шкодзіць і дасць ўсё паводле закону, то мы будзем згодныя».

Жанчына кажа, што калі б ведала, што і як ім дадуць узамен дому, то была б значна спакайнейшай.

Калі перасяляцца, то ў прыватны сектар

Праз дом ад сям'і Даннік жыве сям’я Андрыенка, якая таксама гатова патрабаваць ад інвестара раўнацэннае жыллё.

Дом сям'і Андрыенка быў некалі драўляным, але з часам яго перабудавалі з цэглы.
«Проста так мы нікуды не збіраемся з’язджаць, бо тут наша сям’я жыве з 1950-х гадоў. І ніякія ў нас тут не „куратнікі“, як кажуць, а сучасныя дамы, — распавядае жыхарка дома Ала Аляксандраўна. — Інвестару мы будзем выстаўляць свае патрабаванні. У шматпавярховік перасяляцца мы не хочам, толькі ў прыватны сектар з гаражом — так як у нас зараз».

Сёння жыхары не ведаюць нічога пра сваю будучыню і нервуюцца. Мама спадарыні Алы наогул кажа, што пакіне родны дом толькі калі яе будуць выносіць нагамі наперад.

Інвестар павінен прапанаваць усім кампенсацыю

Забудоўшчык — сталічная арганізацыя «Сучасныя бетонныя канструкцыі» — мае пяць гадоў на праектаванне і будаўніцтва раёна. Зямлю пад будаўніцтва фірма набыла за 290 тысяч рублёў. Згодна з заканадаўствам, інвестар перед будаўніцтвам павінен адсяліць уласнікаў прыватнага жылога сектара з прадастаўленнем ім жылля.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Для тых, каму за. Успамінаем крутыя фішкі з 90-х, якія нават у маладых выклікаюць настальгію

Яшчэ нядаўна гэтыя рэчы здаваліся такімі крутымі і проста жыццёва неабходнымі. Яны былі прадметамі гонару…

6 ліпеня 2025

У што пагуляць на прыродзе, пакуль смажыцца шашлык? 5 не інтэлектуальных гульняў для кампаніі

Збіраючыся на прыроду на доўгіх выходных, вазьміце з сабой некалькі паветраных шароў і мяч. Вядома,…

5 ліпеня 2025

Веганскія, рыбныя і сняданкі-канструктары. Дзе і чым можна паснедаць у Гродне

Скрэмбл, смёрэброд, крок-мадам - усё гэта назвы сняданкаў, якія прапануюць гродзенскія ўстановы. Што ўваходзіць у…

4 ліпеня 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

4 ліпеня адзначаецца Дзень Незалежнасці ў ЗША. У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з…

4 ліпеня 2025

Згушчонка, клубніцы, агурок і не толькі. Пяць рэцэптаў хатняга ліманаду, якія ратуюць у спякоту

Бразільскі ліманад са згушчонкай, двайны ліманад з тархунам і мятай, ліманады з клубніцамі і агуркамі.…

3 ліпеня 2025

Новы Папа і BTS, Хаўер-разбуральнік і блог ад князя-пярэваратня: чым мы жылі і што чыталі ў 2013-м

Дэбют ВТS, Цыклон Хаўер і імя для зубра. Рэстаўрацыя самага старога тралейбуса ў Беларусі, рэканструкцыя…

3 ліпеня 2025