«Мы пратрымаліся больш за 10 месяцаў». Гродзенскі дзіцячы хоспіс будуць ліквідаваць

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама накіравала ў суд заяўленне аб ліквідацыі Гродзенскага дзіцячага хоспіса. Пра гэта 14 жніўня паведаміла дырэктарка хоспіса Вольга Вялічка ў сваім Facebook.

«14 гадоў майго жыцця аддана хоспісу. Мне празмерна пашанцавала з маімі калегамі. І мы ўспрымаем гэтыя падзеі аптымістычна і рэалістычна. Мы пратрымаліся больш за 10 месяцаў, прыйшла пара мадэрнізавацца», — напісала Вольга Вялічка на сваё старонцы ў Facebook.

Паведамленне ад Галоўнага упраўлення юстыцыі аб ліквідацыі хоспіса. Фота: Вольга Вялічка

У паведамленні, якое прыслалі Гродзенскаму дзіцячаму хоспісу гаворыцца, што гэта адказ на «чарговы зварот звязаны з пятым пакетам санкцый». Па словах Вольгі Вялічкі, ніякіх афіцыйных зваротаў ад хоспіса яны не дасылалі.

Ліквідацыя будзе адбывацца па рашэнні абласнога суда. Першае паседжанне адбудзецца 20 жніўня.

Чым займаецца Гродзенскі дзіцячы хоспіс і чаму на яго ціснуць

Грамадская дабрачынная арганізацыя «Гродзенскі дзіцячы хоспіс» была заснавана ў 2008 годзе для дапамогі цяжка і безнадзейна хворым дзецям і іх сем’ям.

Ціск на Гродзенскі дзіцячы хоспіс распачаўся пасля выбараў 2020 года. Тады дырэктарка хоспіса Вольга Вялічка была чальцом ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі і незалежнай назіральніцай. Пасля выбараў разам з паплечнікамі спрабавала стварыць савет народнага даверу ў Гродне. Удзельнічала ў пратэстах. Адсядзела суткі ў ізалятары нібыта за ўдзел мітынгу і атрымала штраф.

У снежні 2020 года Дзіцячая паліклініка № 2 скасавала дамову арэнды з Гродзенскім дзіцячым хоспісам, які арандаваў памяшканні ў паліклініцы. Прычына скасавання дамовы — эпідэміялагічная сітуацыя.

У студзені прадстаўнікі ДФР прыходзілі ў памяшканне хоспіса з намерам забраць апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх. Выняцце тэхнікік адбывалася ў межах крымінальнай справы, заведзенай супраць Вольгі Вялічкі.

12 сакавіка ў памяшканні хоспіса праніклі невядомыя. Яны ўзламалі дзверы, бо нікога з супрацоўнікаў хоспіса ў гэты час не было. Па версіі Вольгі, яны шукалі апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх. У выніку невядомыя зрабілі ў хоспісе фота і сышлі.

27 траўня падчас размовы Святлана Алексіевіч і Анджаліна Джалі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, у тым ліку ціск на Гродзенскі дзіцячы хоспіс.

Напачатку жніўня 2021 года супраць дырэктаркі Гродзенскага дзіцячага хоспіса завялі другую крымінальную справу. Яе кватэру ў Гродне ўскрылі, а яе саму ўнеслі ў спіс Інтэрпола.

Поделиться

Последние записи

В Гродненской области — самый быстрый рост цен на продукты. Что стало есть дороже?

Самый быстрый рост цен на пищевую продукцию в Беларуси наблюдается в Гродненской области. За первый…

2 мая 2024

Школьники из Гродно посетили изолятор и стрим с узником гродненской тюрьмы

Гродненских школьников привели в изолятор временного содержания. Это произошло в рамках экскурсии, сообщила пресс-служба Управления…

2 мая 2024

В центре Гродно заканчивают строить крупный офис для айтишников

В центре Гродно достраивают офис IT-компании “Афранс”. Он будет состоять из двух зданий на улице…

2 мая 2024

ИП везла через границу б/у вещи для благотворительной организации — вот за что ее оштрафовали

Получить товары из-за границы должна была религиозная миссия Благотворительного католического общества “Каритас” Гродненской епархии. Пограничники…

1 мая 2024

В историческом центре Гродно продают огромную квартиру с винным погребом — за $ 266 500

На улице 17 сентября, 59/3 можно приобрести квартиру в полностью отреставрированном здании 1925 года постройки.…

1 мая 2024

Цены на аренду квартир в Гродно пошли вверх перед долгими выходными — ожидается лавина туристов

В Гродно начался рост цен за аренду квартир на майские праздники. Это связывают с потоком…

1 мая 2024