15 снежня ў Эканамічным судзе Гродзенскай вобласці вынеслі рашэнне аб скасаванні дагавора арэнды. Суддзя Эдуард Кароль часткова задаволіў іск Камбіната школьнага харчавання (КШП) Ленінскага раёна да Гродзенскага дзіцячага хоспіса.

Па рашэнні суда, з Гродзенскім дзіцячым хоспісам датэрмінова скасаваны дагавор. Арганізацыю прымусяць вызваліць памяшканні. Хоспіс аплаціць судовыя выдаткі КШП у памеры 1080 рублёў. Штраф 1671,57 рублёў (сума арэнды за тры месяц) за нявыплату арэнды плаціць не прыйдзецца — суддзя адмовіў у гэтым пазоўніку.

Дагавор будзе скасаваны пасля ўступленне рашэння ў сілу — праз 15 дзён. Ці будуць бакі абскарджваць рашэнне, пакуль невядома.

Днём раней, 14 снежня, справу спрабавалі разгледзець у рамках працэдуры прымірэння. Але да згоды бакі ні па адным з пунктаў не прыйшлі.

Пытанне аплаты вырашаецца з гарвыканкамам

На судовым разглядзе 15 снежня КШП падтрымаў іск у поўным аб’ёме: датэрмінова скасаваць дамову, вызваліць памяшканні і аплаціць штраф на падставе ўмоў дамовы.

Абаронца з боку хоспіса настойвала: выраб масак і шчыткоў уваходзіць у паняцце паліятыўнага патранажу, то бок статутнай дзейнасці арганізацыі. А мэты выкарыстання памяшкання пры складанні дагавора вусна агаварылі з ранейшым уладальнікам. Да рэарганізацыі памяшканнем валодаў КШП Кастрычніцкага раёна.

Што тычыцца скасавання дамовы за нявыплату, па законе КШП павінен быў накіраваць хоспісу папярэджанне і даць час на выплату. Гэтага КШП не зрабіў. Па словах прадстаўніка хоспіса, пытанне аплаты зараз вырашаецца з Гродзенскім гарвыканкамам. Раней старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой абяцаў аплаціць арэнду памяшкання за кошт горада.

Чытайце падрабязней: Швейную мастерскую гродненского детского хосписа выселяют из помещения через суд