Шчаслiвая сотня

|

Вядома, шмат каму даводзілася тлумачыць, што я не прадстаўнік арыфлэйму з анкеткамі, а гэтае пытанне для цалкам адэкватных людзей. Напрыклад, у газеты «Твой стыль» ужо 100 нумароў!

Наш першы мужычок, які пагадзіўся фатаграфавацца, сказаў, што для ўсіх людзей ён мае 100 найлепшых пажаданняў і, бліснуўшы бела-жоўтым ротам, ён застаўся ў памяці тых, на каго нечакана абрынуліся гарачыя прывітанні.

Наступная дзяўчына падзялілася з намі сваёй колькасцю валасоў, якіх як вы зразумелі па тэме, аказалася ў яе толькі 100!!! Вядома, такія адказы, як рублёў, сяброў, паказалі, што гарадзенцы ў меру багатыя, але вельмі прыязныя.

Сур’ёзны дзядзенька вырашыў, што ў яго 100 праблемаў, паловай якіх яго абдарыў наш любімы Эканамічны крызіс. Самаўпэўнены, але сімпатычны хлопец выказаў меркаванне, што ў яго 100 дзяўчат і неяк дзіўна мне ўсміхнуўся! А яго сябра – сто баксаў і сто еўра! Але ўсміхацца мне не стаў, а шкада. «А ў мяне ў кантакце 100 сяброў» – чуліся адказы. «А ў мяне 100 добрых думак».

 

align=none alt=”Sample foto” >

 

Высветлілася, што ў дзіцяці, якое ехала ў калясцы, аказалася 100 цацак, а ў яго мамы сто каханкаў, таму мы фатаграфавалі толькі сумленнага дзіцёнка!

 

ФЕСТЫВАЛЬ МАЛАДЗЁВАЙ ЖУРНАЛІСТЫКІ «ТВОЙ СТЫЛЬ»

Анкета-заяўка 18 – 20 траўня 2007 года г. Гродна

Імя і прозвішча Надзея Завіноўская

Месца працы/ вучобы ГрДУ імя Я.Купалы Узрост 21

Тэлефон (8029)7887042, (80152)763882 Электронная пошта [email protected] Як даведаўся/даведалася пра Фестываль? На занятку ў ШМЖ Чаму вырашыў/ла прыняць удзел у Фестывалі? 1.дурная цікавасць 2.пачуць новую інфу па журналістыцы