Малпачка-лапундзер з гродзенскага заапарка сам абраў сабе імя

Выбар імя апынуўся сімвалічным – з мноства варыянтаў маляня-лапундзер выцягнуў са скрынкі запіску, на якой было напісана – Оскар. Атрымаўся своеасаблівы падарунак Ды Капрыа ў дзень, калі ён нарэшце стаў уладальнікам запаветнай статуэткі, піша TUT.BY.

Кавалерыйскі рынак у Беластоку мадэрнізуецца і павялічыцца, з’явіцца бясплатная паркоўка

Змены на адной з самых папулярных сярод беларусаў кропак Беластока пачнуцца ўжо 1 сакавіка. Паркоўка на рынку па вул. Кавалерыйскай стане бясплатнай, а ў будучыні сам базар можа павялічыцца ў 1,5 разы.

На Гродзенскім шклозаводзе распалілі новую печку

|

Новую шкловарную печ урачыста распалілі 27 лютага намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін і старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Першую прадукцыю яна выдасць 15 сакавіка.

Акцыя прадпрымальнікаў у Гродне: на плошчу выйшла толькі 20 чалавек (анлайн)

|

Чарговая акцыя пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў, што адбываеццца ў панядзелак 29 лютага на плошчы Леніна ў Гродне, пакуль што самая малалюдная за апошнія тры тыдні.

Дом, дзе будзе жыць мастацтва. У Гродне рыхтуюць да адкрыцця новую творчую прастору

Танцоры і мастакі, дыджэі і музыканты, эколагі і спартсмены “зажывуць” у ДОМе 46. Пакуль што гэта пляцоўка, дзе вучаць сучасным танцам і праводзяць розныя мерапрыемствы. Стваральніца праекта Яўгенія Рамановіч абяцае, што ў красавіку яны разгарнуцца і творчая прастора запрацуе напоўніцу.

Двухсотгадовыя дубы, каштан Ажэшкі і дрэва “ўверх каранямі” – карта самых старых дрэваў Гродна

Не ў кожным горадзе Беларусі проста сярод вуліц можна сустрэць двухсотгадовыя дубы і стагадовыя каштаны. Старыя дрэвы Гродна не менш цікавыя, чым старыя будынкі, яны – жывыя нітачкі ў мінулыя часы. “Твой стыль” склаў карту старых дрэваў Гродна з указаннем іх узросту і асаблівасцяў.

У Гродзенскага раёна з’явіўся ўласны лагатып Года культуры

|

Дзевяць работ было даслана на конкурс, які ў пачатку 2016 года абвясціў аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага райвыканкама. Удзельнікі прапаноўвалі свае варыянты лагатыпу ў межах Года культуры ў раёне.

Гран-пры “Каложскага благавесту” атрымаў румынскі хор “Алетэя”

|

Уладальнікам Гран-пры XV Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі благавест” стаў румынскі хор “Алетэя”. Цырымонія закрыцця форуму адбылася 27 лютага ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры, піша Белта.

У Гродне адбыўся выпуск зімовай школы рускай мовы для замежнікаў

|

На працягу апошніх трох тыдняў у Гродне праходзіла зімовая школа рускай мовы, у якой прымалі ўдзел замежныя студэнты з краін Афрыкі, Азii і Заходняй Еўропы.

Заснавальнік АBС: “Не разумею людзей, якім пашанцавала нарадзіцца ў Беларусі і якія незадаволеныя гэтым выбарам лёсу”

Гродзенскі бізнэсовец Іван Маісееў, які валодае фірмай ABC (выпускае кансервы і сокі), а таксама гандлёвым домам “Нёман”, даў інтэрв’ю часопісу TimeCity. У ім расказваюцца першыя ўражанні мільянера ад Беларусі.