Я дзіцёнак. Я ўнікальны

|

Дырэктар дабрачыннай арганізацыі “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” Вольга Шульга: У арганізацыі выставы нам дапамагаюць супрацоўнікі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Галоўная мэта гэтай акцыі – прыцягнуць увагу да праблем дзяцей з асаблівасцямі псіхічнага і фізічнага развіцця. Аўтары малюнкаў – менавіта такія дзеці.

Малюнкі хворых дзетак гродзенцы ўбачаць 2 чэрвеня на пляцоўках каля універмага на вуліцы Савецкай, каля кінатэатра “Кастрычнік” і ў галоўным корпусе ўніверсітэта. Побач валанцёры будуць раздаваць улёткі з інфармацыяй пра дзейнасць дабрачыннай арганізацыі “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” і яе патрэбы.

Зараз пад апекай арганізацыі знаходзіцца 13 дзетак, двое з якіх – у рэанімацыі. Хоспіс мае патрэбу ў валанцёрскай дапамозе і матэрыяльнай падтрымцы: неабходныя сродкі на набыццё памперсаў і сродкаў гігіены для хворых дзетак.

Калі нехта мае жаданне дапамагчы безнадзейна хворым дзецям, звяртайцеся да дырэктара дабрачыннай арганізацыі Вольгі Шульгі па тэлефоне 48-59-05 (пр.),784 48 87.

Фота з сайта http://novosti.err.ee