Лідчук сабраў адзіную ў Беларусі калекцыю цэглы
Пачатак калекцыі паклалі цагліны з Лідскага, Крэўскага, Наваградскага замкаў, Мураванкі, Іўеўскага касцёла.
Калекцыянер высвятліў, што на Лідчыне цагельня былі ў Перапечыцы, Прыдыбайлах, Косаўшчыне Бярдоўскай, Масевічах і Шэйбаках, Морыне ды Ішчальне, даследуе клеймы і гісторыю будаўніцтва помнікаў архітэктуры.

Шэйбакаўская цэгла прысутнічае ў сценах Белагрудскага касцёла, але як рамонтная, у месцах рэстаўрацыі.

Акрамя таго, знойдзеныя некалькі цаглін з загалоўнымі літарамі і таямнічымі надпісамі.

Адкуль паходзіць гэтая цэгла можна толькі здагадвацца

Цагліна нямецкай фірмы

А гэта гродзенская цэгла савецкіх часоў
Паводле http://www.lida.info
