У Гродне чакаюць жыхароў яшчэ 22 арэндныя кватэры
Дом будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў 2013 годзе.
Для гарадзенцаў, якія стаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў у адміністрацыі Ленінскага раёна, выдзяляецца 11 кватэр агульнай плошчай ад 61,4 да 62,2 квадратных метра. Столькі ж – для адміністрацыі Кастрычніцкага раёна.
Паводле Пастановы Саўміну Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2011 года, базавая стаўка платы за карыстанне жылымі памяшканнямі камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонда ўсталяваная ў памеры 0,2 базавых велічыні (20 000 рублёў).
Рашэннем Гродзенскага аблвыканкама №191 ад 30 сакавіка 2012 года для Гродна ўсталяваны каэфіцыент 0,5.
Такім чынам, памер платы для гарадзенцаў за 1 квадратны метр арэнднай кватэры складае ўсяго 10 тысяч рублёў, альбо ад 610 тысяч за кватэру + камунальныя паслугі.
Бліжэйшыя 10 дзён адміністрацыі прымаюць заявы ад патэнцыйных кватарантаў.
У лістападзе 2012 года ў доме па вул.Таўлая 52 з’явілася першыя ў Гродне 38 двух- і трохпракаёвых арэндных кватэр.
Паводле http://grodno.gov.by
Здымак http://www.moyby.com