Падары дзецям мару
Сёлета гэта будзе канцэрт, які стане вынікам дабрачыннай акцыі, далучыцца да якой зможа любы ахвотны. Валанцёры акцыі наведалі дзіцячыя выхаваўчыя і медычныя ўстановы, шматдзетныя сем’і і даведаліся пра праблемы і пажаданні дзетак. Азнаёміцца са спісам дзіцячых мараў і жаданняў можна на сайце «Карытас».
Тым, хто захоча дапамагчы камусьці з дзяцей, трэба выслаць пацверджанне SMS-ам валанцёрам, тэлефоны якіх можна знайсці на лістах дзіцячых жаданняў, або на адрас эл. пошты [email protected]. Таксама можна дапамагчы палепшыць умовы пражывання дзяцей у дзіцячых установах.
Будучых спонсараў арганізатары просяць патэлефанаваць валанцёрам, а таксама прыслаць на электронны адрас лагатып арганізацыі ці фірмы, каб змясціць яго ў спісе фундатараў акцыі.
Паводле “Нашай нівы“