Правы чалавека, якімі вы іх яшчэ не бачылі
Правы чалавека ўніверсальны і створаны, каб абараняць чалавека ад дзяржавы. Аднак, існуючыя схемы і механізмы абароны перастаюць працаваць. Пошукам новых метадаў і будуць займацца ўдзельнікі семінара.
Удзельнікі даведаюцца пра тое, ці ёсць мяжа паміж палітыкай і правамі чалавека, чаму праваабаронцы гэта не палітыкі, што такое грамадскі інтарэс і г.д.
Да ўдзелу запрашаецца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе ахвотныя да 35 гадоў уключна. Дэдлайн падачы заявак 27 сакавіка ўключна. Колькасць месцаў строга абмежавана, удзел ва ўсім семінары абавязковы.
Адбор удзельнікаў пройдзе ў два этапы: запаўненне анкеты (да 27 сакавіка ўключна) і невялікая тэлефонная / Skype гутарка (да 29 сакавіка ўключна).
Удзельнікі будуць забяспечаны харчаваннем і раздаткавымі матэрыяламі. Іншагароднім будзе прадстаўлена пражыванне і кампенсацыя праезду па тэрыторыі Беларусі ў выпадку выкарыстання эканамічнага віду транспарта (аўтобус, плацкарта ў цягніку).
Семінар рыхтуе каманда праграмы “Права чалавека «на пальцах”, Міжнародны моладзевы праваабарончы рух і Міжнародная школа Правоў Чалавека і Грамадзянскіх Дзеянняў.
Па ўсіх пытаннях адносна семінара і ўдзелу пішыце на [email protected] з тэмай ліста “Семінар 30-31 сакавіка”.