Падвядзем вынікі конкурсу “Будзь у Трэцім” разам!

|

На цырымоніі кожны ўдзельнік зможа расказаць пра сябе, атрымаць карысныя парады ад экспертаў адносна сваёй дзейнасці. Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы. А падарункам для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства стане выступ гарадзенскага калектыву “Людзі на балоце”. Шчыра запрашаем!

 

Дзень: 4 красавіка

Адрас: вул.Будзёнага 48А, п.38

Пачатак: 18.00

 

     
 

Конкурс “Будзь у Трэцім!” другі год запар ладзіць грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”. Мэта конкурсу – папулярызацыя дзейнасці грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і асоб Гарадзеншчыны, якія робяць вялікі ўнёсак у вырашэнне важных мясцовых пытанняў.

 

У конкурсе прымаюць удзел прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў Гарадзеншчыны, а таксама актыўныя асобы, якія займаюцца дабрачыннай дзейнасцю.


У гэтым годзе конкурс праводзіцца ў сямі намінацыях, пераможцаў у якіх вызначылі інтэрнэт-карыстальнікі і прафесійнае экспертнае журы з Беларусі, Украіны, Польшчы і Нямеччыны.