18-гадовы крымінальнік

За 19-гадовай жыхаркай дома па вуліцы Томіна малады чалавек ішоў ад аўтазаправачнай станцыі. З сабой ён меў нож. Зайшоўшы з дзяўчынай разам у пад’езд, ён накінуўся на яе і пачаў адбіраць сумку. Пры гэтым злачынца пагражаў нажом. Дзяўчына ўпала, і той некалькі разоў ударыў ахвяру нагой. Потым злодзей вырваў сумачку з рук дзяўчыны і збег.

У выніку ён займеў 445 беларускіх рублёў, 5 даляраў і мабільны тэлефон. У сумцы таксама быў пашпарт дзяўчыны. Пацярпелая пасля нападу адразу звярнулася ў апорны пункт. У выніку двум інспектарам ўдалося затрымаць злодзея на вуліцы Пестрака.

У адносінах 18-гадовага навучэнца каледжа ўзбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 207 КК РБ “Разбой”, якая прадугледжвае ад трох да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці або без. Зараз малады чалавек знаходзіцца пад вартай.

Паводле uvd.grodno.by