“Кірмаш праектаў” для культуры

|

Як кажуць арганізатары, “Кірмаш праектаў” – гэта пляцоўка для грамадскага абмеркавання ў фармаце lightning talk (“маланкавая размова”) культурніцкіх прапаноў, якім неабходна падтрымка ў канцэптуальнай дапрацоўцы, арганізацыі, пошуку самых розных рэсурсаў і партнёраў.

 

На сустрэчы плануецца правесці абмеркаванне ідэй і міні-праектаў, якія папярэдне  трэба даслаць на мэйл [email protected]
У прэзентацыяю праекта павінны быць уключаны наступныя пункты:

 

 -Назва і сутнасць прэзентацыі (праект, стратэгія і г.д.);
– Чаму і каму гэты праект неабходны?
– Фармат праекта, яго унікальнасць і (ці) адэкватнасць;
– Калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца?
– Якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце? (каманда, партнёры, бюджэт).


Арганізатары абяцаюць выбраць найбольш цікавыя і вартыя. Але трэба спяшацца! Заяўкі прымаюцца толькі да 7-га красавіка. Потым арганізатарамі будзе праводзіцца папярэдні адбор сярод праектаў. На выніковай сустрэчы, што пройдзе 10 красавіка ў кафе H2O можна будзе распавесці пра сваю ідэю, пазнаёміцца з рознымі цікавымі і ініцыятыўнымі людзьмі свайго горада, атрымаць парады прафесіяналаў, а таксама грунтоўную ацэнку сваёй працы.

 

Праекты, якія пройдуць папярэдні адбор, будуць перарадзены афіцыйным і незалежным прадстаўнікам культуры і мастацтва, грамадскім актывістам, прадстаўнікам бізнесу, турызму ды іншым зацікаўленым людзям, з якімі можна будзе абмеркаваць далейшыя перспектывы.

 

Па ўсіх пытанням можна звяртацца да каардынатара кампаніі “Будзьма беларусамі!” у Гродзенскім рэгіёне Сяргея Фінскага: (029) 78 69384, (029) 625 8861