На мове жэстаў

У Гродна і вобласці зарэгістравана больш за паўтары тысячы глуханямых. Іх жыццё і справы не вельмі адрозніваюцца ад справаў астатніх людзей, але ім патрабуецца дапамога ў сучасным свеце і для гэтага яны аб’ядналіся ў «Абласную арганізацыя глухіх».

Яна існуе ўжо больш 52 гадоў. Арганізатарамі установы з’явілася галоўнае ўпраўленне, якое знаходзіцца ў Мінску. Першапачатковая дзейнасць планавалася ў абласных цэнтрах, але па ўсёй Беларусі хапае людзей, якім патрэбныапамога.

Як мне паведамілі працоўныя гэтай установы, асноўная іх дзейнасць – сацыяльнае абслугоўванне людзей з парушэннем слыху. Штат складаецца з 4-х сурдаперакладчыкаў, якія ажыццяўляюць «сувязь» глухіх з асяроддзем. Напрыклад, калі трэба атрымаць пуцёўку у санаторый ці летнік; прысутнічаць на справе ў судзе; пры пахаванні; пры набыцці кватэр і іншых рэчаў… У іншых справах, у якіх глуханямы не можа абыйсціся сваёй асаблівай мовай.

Аб’яднанне глухіх мала супрацоўнічае з іншымі па той прычыне, што простаму чалавеку цяжка мець зносіны з глухімі. Тут створаны «свой свет», у якім існуюць яго жыхары, разумеючы адзін аднаго. Глуханямыя працуюць, для дзяцей існуе спецыяльная школа, у якой займаецца 109 чалавек.

У Гродна па вуліцы Дзяржынскага існуе прадпрыемства, на якім асноўную колькасць працоўных складаюць людзі з парушэннем маўленчага апарата. Прадукцыя, якую яны вырабляюць, пераважна з каляровых металаў: краны, лічыльнікі для вады і газу. Але наколькі яны адчуваюць сябе абмежаванымі ў суадносінах з грамадствам на самой справе вядома толькі ім.

Паліна Трыпуць