Лексікографы з 7 краін з’ехаліся ў Гродна
Вядучыя лексікографы з краін постсавецкай прасторы і Еўропы прадставяць у Гродне наватарскія лексікаграфічныя праекты.
У канферэнцыі возьмуць удзел больш за 100 навукоўцаў, 70 з іх – замежныя спецыялісты.
Яны абмяркуюць пытанні распрацоўкі слоўнікаў, стандартызацыі лексікаграфічных прадуктаў, практычныя аспекты працы ў сучасных умовах.
Гаворка пойдзе пра аўтарскую, гістраычную, вучэбную лексікаграфію, лексікаграфічнае апісанне дыялектаў, сацыялектаў, жаргонаў і іншых камунікатыўных варыянтаў моваў.
На асобным пасяджэнні падсумуюць вынікі міжнароднага навукова-даследчага праекта ў галіне апісання спецыяльнай лексікі ў рускіх і беларускіх агульнафілалагічных слоўніках.
Арганізатары канферэнцыі – кафедра агульнага і славянскага мовазнаўства ГрДзУ сумесна з Інстытутам славістыкі Клагенфуртскага ўніверсітэта (Аўстрыя) і Харкаўскім лексікаграфічным таварыствам пры Нацыянальным тэхнічным універсітэце.
Паводле http://www.grsu.by
Здымак http://tc.utmn.ru