У Гродне будуць “сушыць” фотаздымкі
Свой здымак можна падпісаць, пакінуць на адваротным баку які-небудзь надпіс для будучага ўладальніка.
Фота прымаюцца спачатку на email [email protected], абавязкова з імём і прозвішчам фатографа. Да ўдзелу не прымаюцца здымкі палітычнага і парнаграфічнага характару, а таксама тыя, што ўтрымліваюць гвалт. Усе здымкі пасля акцыі будуць выкладзены ў групе “Фотасушкі” Укантакце. Колькасць фотаздымкаў ад адной асобы – неабмежаваная.
Сама “Фотасушка” пройдзе 20 красавіка, з 16.30 да 18.30 па вул. Будзёнага 48а.
Як выглядала падобная акцыя ў Гомелі ў пачатку гэтага месяца можна паглядзець тут.
Выставы ў фармаце фотасушкі за апошнія тры гады адбыліся ўжо ў больш за 70 гарадах свету.