Адкрыццё веласезона ў Гродне перанесена на травень

|

У лісце, тлумачачы афіцыйную прычыну адмовы, чыноўнікі спаслаліся на частку 4 артыкула 5 Закона:

 

“Заява аб правядзенні масавага мерапрыемства падаецца ў пісьмовай форме не пазней чым за 15 дзён да мяркуемай даты правядзення масавага мерапрыемства, за выключэннем выпадкаў падачы заявы аб правядзенні масавага мерапрыемства…”

Юрыдычна гарадскія ўлады маюць рацыю, па той прычыне, што арганізатары масавага мерапрыемства падалі заяву не за 15 дзён, а за 11.

 

Аднак некаторыя падрабязнасці гэтай гісторыі прымушаюць задумацца аб тым, ці не з’явілася гэтая прычына толькі адпіскай.

 

Па словах аднаго з арганізатараў велапрабегу Івана Найдзёнава, да падачы пісьмовай заявы ўсе ўмовы мерапрыемства, у тым ліку і дата, былі вусна ўзгодненыя папярэдне ва ўсіх неабходных дзяржаўных інстанцыях.

 

26 красавіка мы планавалі адкрыць штогадовы веласезон: праехаць арганізаванай калонай па горадзе. Падалі заяву аб правядзенні масавага мерапрыемства ў Гарвыканкам.

 

Аднак праз тыдзень, калі я зайшоў даведацца пра навіны, мне сказалі, што УУС Гродзенскага гарвыканкама адмовіла нам па той прычыне, што адзін з арганізатараў велапрабегу калісьці прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

 

Калі ж я атрымаў афіцыйны адказ, у ім была зусім іншая прычына”.

 

Велаактывістам парэкамендавалі падаць новую заяўку, выключыўшы са складу арганізатараў чалавека, які мае адміністрацыйнае правапарушэнне.

 

Адна з арганізатарак велапрабегу Юлія Каляда, мае свой погляд на сітуацыю, якая склалася.

 

Я не ведаю такога артыкула ў заканадаўстве, які б забараняў чалавеку з адміністрацыйным правапарушэннем быць у складзе аргкамітэта масавага мерапрыемства.

 

Па-мойму, рашэнне Гродзенскага гарвыканкама хутчэй звязана з тым, што 26 красавіка ў горадзе могуць праводзіцца мерапрыемствы, звязаныя з памяццю аб Чарнобыльскай аварыі.

 

Гарадскія ўлады не захацелі ў гэты дзень займацца яшчэ і веласіпедыстамі, вось і знайшлі прычыну адмовіць.


Улічваючы той факт, што, з некаторымі з заяўнікаў сустракаліся прадстаўнікі міліцыі для правядзення прафілактычнай гутаркі, афіцыйна прадстаўленая прычына адмовы ў лісце для мяне выглядае абсурдна”.

 

У адпаведнасці з гэтай акалічнасцю была абраная новая дата 10 мая і пададзеная новая заяўка.

 

Аднак арганізатары сумняюцца ў тым, што мясцовыя ўлады дадуць правесці велапрабег і ў гэты дзень.


Іван Найдзёнаў:Мы не можам цягнуць з адкрыццём, так як адкладаць далей ужо няма сэнсу.


Наша мерапрыемства арыентавана на прыцягненне ўвагі грамадскасці да такога віду транспарту, як ровар. Мы хочам, каб пешаходы, ДАІ і аўтаўладальнікі былі гатовыя да таго, што хутка на дарогах і тратуарах з’явіцца вялікая колькасць ровараў”.

 

Фота velogrodno.by