“Год беражлівасці”: рэцэпты ад амерыканскіх дзяцей

| Без катэгорыі

Дробных звяркоў (мышэй альбо пацукоў) можна смажыць на ражне, не здымаючы шкуркі. Пасля прыгатавання абвуголеная шкурка выдаляецца і тушка ачышчаецца ад вантробаў.

 

Зручны спосаб прыгатавання ежы таксама пад вогнішчам (пад вуголлем). Дзеля гэтага выкопваюць яміну глыбінёй 30-40 сантыметраў і засцілаюць яе свежым лісцем, травой альбо вільготнай тканінай. На дно выкладваюць звяркоў, засыпаючы іх 2-сантыметровым пластом пяску. Затым зверху распальваецца вогнішча. Праз 30-40 хвілін ежа з’яўляецца прыдатнай для спажывання. 

 

Можна таксама смажыць мяса на распаленых камянях, абкладаючы звяркоў свежым лісцем, травой альбо пяском.

 

Гатоўнасць ежы вызначаецца паводле смаку і паху.

Калі ж хочацца прыгатаваць больш складаную страву, то перад тым як гатаваць пацука, трэба паздымаць са шкуры паразытаў (кляшчоў, блых, вашэй). Будзе лепш за ўсё іх заспіртаваць. Шкура затым здымаецца з дапамогай скальпелю. Робіцца адпаведны надрэз шкуры скальпелем ад сярэдзіны грудной часткі да анальнай адтуліны. Ад дробных звяркоў шкура адстае горш, таму трэба час ад часу дапамагаць скальпелем. Затым вымаюцца вантробы. Галава адразаецца. У такім выглядзе пацук прыдатны для далейшага гатавання.

 

Пацукі па-французску

 

Для гэтай стравы больш падыходзяць пацукі, якія жывуць у старых вінных сутарэннях.

 

Падрыхтаваных пацукоў вышэй апісаным спосабам смажаць на ражне, добра падсмараваўшы папярэдне аліўкавым алеем і цыбуляй-шалот.

 

Пацукі былі папулярнай стравай у жыхароў Парыжу ў часы франка-прускай вайны!

 

Пацукі па-заходне-афрыканску

 

Ачышчанага ад шкуры пацука і выпатрашанага кладуць распластаўшы на патэльню. 

 

Смажыць на сметанковым альбо арахісавым алеі да таго як мяса стане карычневага колеру. Затым тушыць, заліўшы вадой і дадаўшы таматы (можна таматную пасту), востры перац-чылі. Дадаць соль па смаку. Тушыць, даводзячы да кіпення. У якасці гарніру пасуе рыс.

 

Мяса пацукоў багатае на пратэін і складае каля 50% усяго мяснога рацыёну жыхароў Ганы!