Праграма супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна
Інфармацыйнае мерапрыемства пра магчымасці ўдзелу ў Праграме транспамежнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна на 2007-2013 гг. было арганізавана 1 чэрвеня ў Гродна Прадстаўніцтвам Еўрапейскай Камісіі ў РБ і Праектам ЕК «Спрыянне развіццю рэгіянальнага патэнцыяла» (Regional Capacity Building Initiative – RCBI) у супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных справаў Беларусі і Нацыянальным Каардынацыйным Бюро.
Агульны бюджэт Праграмы, якая фінансуецца ў межах Еўрапейскага Інструмента Суседства і Партнёрства, складае 186, 2 млн. еўра
На атрыманне рэсурсаў могуць прэтэндаваць рэгіянальныя і мясцовыя органы ўлады, няўрадавыя некамерцыйныя арганізацыі, а таксама ўстановы адукацыі і культуры.
Пад час конкурса па прыёме заявак, які чакаецца ў чэрвені 2009 г., будуць праводзіцца семінары ў розных рэгіёнах Беларусі, на якіх можна пракансультавацца па напісанні праекта.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у эксперта праекта RCBI па Беларусі Георгія Баранца [email protected] альбо на сайце праекта www.rcbi.info