У Гродне вызначылі лепшыя культурніцкія праекты
Нягледзячы на тое, што ў апошні момант “па тэхнічных прычынах” імпрэзу давялося перанесці з кавярні Н2О на вул. Будзёнага, удзел у ёй ўзялі каля чатырох дзесяткаў чалавек.

У час сустрэчы былі прэзентаваныя заяўленыя гарадзенцамі на конкурс ідэй культурніцкіх праектаў.

Вядоўцы Кірмашу Аляксей Шота і Хрысціна Марчук

Вітальныя словы ад прадстаўніцы кампаніі “Будзьма беларусамі!” Алены Макоўскай

Сустрэча прайшла ў творчай і разняволенай атмасферы
Лепшыя праектныя ідэі абіралі самі ўдзельнікі кірмаша. Вось як выглядае выніковая табліца галасавання:

Сваімі высновамі пра вынікі мерапрыемства падзялілася яго вядоўца Хрысціна Марчук:

align=”left” alt=”Хрысціна Марчук” width=”150″ height=”185″ >Заўжды найцяжэй казаць пра вынікі дыскусій на культурніцкія тэмы.
Станоўчы эфект можа стаць бачным пра тыдзень, год альбо не праявіцца зусім.
І разам з тым, я пераканана, што такія сустрэчы кладуць каштоўныя каменьчыкі ў падмурак гарадской супольнасці творцаў.
Мы знаёмімся, размаўляем, абменьваемся досведам, расказваем пра свае ідэі і цяжкасці, – усё гэта паскарае працэсы ў галіне культуры.
Фота Яна Лялевіча
