Конкурс эсэ для беларускіх і польскіх жанчын

|

Да ўдзелу ў конкурсе эсэ запрашаюцца жанчыны з Беларусі ды Польшчы, якія займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю, якія маюць жаданне і натхненне падзяліцца сваім досведам з беларускімі ды польскімі калегамі.

Працоўныя мовы конкурса: польская, беларуская, руская.

 

Прапанаваныя тэмы эсэ:

  • Роля жанчыны ў сацыяльным і грамадскім жыцці сваёй краіны (у мінулым ды сёння);
  • “Solidarność” у Польшчы, роля жанчыны (аповесці жанчын-актывістак, асоб, блізкіх да падзей гэтага перыяду; запрашаюцца да ўдзелу і працы, заснаваныя на ўражаннях наступнага пакалення, г.зн. дзяцей ці ўнукаў актывістак);
  • Досвед барацьбы з рэжымам (штодзеннае жыцце, падзеі; спробы людзей рэалізоўваць свае мэты ва ўмовах рэжыму);
  • Культура і мастацтва як спосаб рэалізацыі жанчыны, неабыякавай да рэчаіснасці.

 

Конкурсныя працы павінны быць адасланыя ў сакратарыят Фонда па электронным адрасе [email protected] не пазней за 1 ліпеня 2013 г. У кадаваным выглядзе эсэ будуць перададзеныя журы для ацэнкі.

 

Журы: Барбара Здраеўска (Польшча), Інна Кулей (Беларусь), Эва Скжыванэк (Польшча), Галіна Скараход (Беларусь).

 

Вынікі конкурса будуць абвешчаныя 20 ліпеня 2013 г. і размешчаныя на старонцы Фонда www.myrazem.eu, facebook.com/fundacjamyrazem.

Тры найлепшыя фіналісткі конкурса будуць адзначаныя грашовымі ўзнагародамі: першая прэмія ў памеры 1000 польскіх злотых, другая прэмія – 750 злотых, трэцяя – 500 злотых.

 

Урачыстае ўручэнне ўзнагарод адбудзецца падчас трохдзеннага міжнароднага семінара-майстэрні ў Вроцлаве ў верасні 2013 г. 20 аўтарак найлепшых эсэ будуць запрошаныя да ўдзелу ў семінары, 10 з іх атрымаюць дафінансаванне для ўдзелу ў семінары-майстэрні.

 

Лепшыя эсэ конкурса будуць выдадзеныя ў асобнай публікацыі, якая з’явіцца ў друку ў канцы 2013 г.

 

Праект ажыццяўляецца ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча “Польска-беларускае ўзаемадзеянне 2013” („Wspólne Działania Polsko-Białoruskie 2013”), у супрацоўніцтве з Камітэтам абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць” (Беларусь).