“Свет праз вакно” – фотаконкурс для інвалідаў-калясачнікаў

|

Для гэтых людзей і дзеля прыцягнення ўвагі да праблемы адсутнасці безбар’ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Беларуская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў абвясціла фотаконкурс “Фота з майго вакна”.


Да ўдзелу запрашаюцца інваліды-калясачнікі, якія з-за недасканаласцяў інфраструктуры не могуць без дапамогі іншых людзей выйсці на вуліцу.

Усе фотаздымкі павінны быць зробленыя з вакна кватэры аўтара.


Фотаздымкі на конкурс прымаюцца да 10 чэрвеня ўключна на эл. адрас [email protected] альбо на электронным носьбіце ў офісе ГА “РАІК”.


Прыз за першае месца – 2,2 мільёны рублёў, за другое – 1,1 мільёна, за трэцяе – 600 тысяч беларускіх рублёў.

Кошт новага тыпу механічнага пад’ёмніка – каля 5 мільёнаў.


Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: (+375 29) 737-55-77, 630-96-01, на сайце http://raik.by.



Паводле http://raik.by/novosti/mir-cherez-okno-fotokonkurs-dlya-lyudej-v-kolyaskax