Пачаўся набор на навучальны курс і ўдзел у міжнародных місіях па назіранні за выбарамі
Арганізацыя Belarus Watch, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт і Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні абвяшчаюць прыём заявак на ўдзел у чарговым навучальным курсе EOTP.
Калі вы лічыце, што назіранне за выбарамі істотна для Беларусі, калі вам цікава на свае вочы пабачыць выбарчы працэс, то EOTP чакае вас.
Абраныя ўдзельнікі пройдуць двухэтапны інтэнсіўны навучальны курс у Вільні, распрацаваны выбітнымі айчыннымі і замежнымі даследчыкамі і палітолагамі. Па паспяховым сканчэнні курса ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат Belarus Watch, а таксама адмысловы сертыфікат ЕГУ.
Першая частка курсу пройдзе 1–5 кастрычніка 2013 году.
Пасля першай часткі навучання слухачы курса возьмуць удзел у міжнароднай місіі па назіранні за выбарамі, падчас якой удзельнікі атрымаюць практычны досвед у якасці акрэдытаваных кароткатэрміновых міжнародных назіральнікаў. Мэтанакіраваныя і актыўныя ўдзельнікі будуць запрошаныя на другую частку курса і яшчэ, прынамсі, адну місію па назіранні.
Папярэдні досвед у назіранні за выбарамі, міжнароднымі ці мясцовымі, вітаецца, але не з’яўляецца абавязковым.
Заявы на ўдзел прымаюцца да 9 чэрвеня 2013 г. Заявы дасланыя пасля 23:59, 9 чэрвеня разглядацца не будуць. Выніку адбору будуць абвешчаныя пасля 20 чэрвеня. Он-лайн заяву можна запоўніць на http://eotp.info/application.
Умовы адбору і дадатковая інфармацыя на сайце праекта.
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся на [email protected]
У межах праекту ўжо адбылося 16 місій па назіранні: у Нарвегіі (верасень 2007 і верасень 2009), Грузіі (травень 2008), Літве (кастрычнік 2008 і травень 2009), ва Украіне (студзень 2010), Польшчы (чэрвень 2010), Швецыі (верасень 2010), Латвіі (кастрычнік 2010), Эстоніі (сакавік 2011), Ірландыі (кастрычнік 2011), Славакіі (сакавік 2012), Расіі (сакавік 2012), Чэхіі (студзень 2013), Чарнагорыі (сакавік 2013) і ў Беларусі (красавік і снежань 2010, а таксама верасень 2012). | ||