“Нёманская вясна” адкрыла воднікам турыстычны сезон
Спаборнічаюць удзельнікі не малодшыя за 16 гадоў, а ў класе катамаранаў дапускаецца ўдзел аднаго ўдзельніка з 14 гадоў.


Спаборніцтвы праходзяць у класе байдарак і катамаранаў на доўгай і кароткай дыстанцыях у камандным і асабіста-камандных складах.

Турысты выступаюць на разборных судах з мяккай абалонкай, каяках і байдарках у дзвюх групах.


Першую групу ўтвараюць зборныя каманды абласцей і Мінска, другую – каманды гарадоў, раёнаў, навучальных устаноў, спартыўных і турыстычных клубаў.


Пераможцы ўзнагароджваюцца каштоўнымі прызамі, медалямі і дыпломамі Міністэрства спорту і турызму.

Арганізатарамі спаборніцтваў з’яўляюцца Міністэрства спорту і турызму, Рэспубліканскі турыстка-спартыўны саюз і ўпраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.


Здымкі аўтаркі і Юліі Каляды
