Агратурызм Беларусі цікавіць нават новазеландцаў

Трэнінгі былі арганізаваныя ў межах праекту USAID “Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё”.

У вёсцы Нямнова на аграсядзібе “Анэта” арганізатары сумесна з журналістамі і прадстаўнікамі турыстычнага бізнесу дыскутавалі аб праблемах і перспектыўных рашэннях па прасоўванні паслуг у сферы агра- і экатурызму.

 

Вадзім Кармазін, дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі:

 

“Калі ў аграэкатурызме запахла льготамі – пацягнуліся ўсё. Некаторыя суб’екты гаспадарання занялі утрыманскую пазіцыю. Яны лічаць, что дзяржава павінна паставіць ім дарожныя знакі і пракласці да сядзібы дарогі за свой кошт. Па-мойму, гэта некарэктная пазіцыя, калі чалавек атрымлівае прыбытак ад сваёй дзейнасці.

 

Льготы, якія атрымаў беларускі агратурызм, не атрымала ні адна сфера дзейнасці. Агратурызм не павінен быць звязаны з вясельным і рэстаранным бізнесам, бо рэстаратары ўносяць больш падаткаў у бюджэт, чым уладальнікі сядзібаў.

 

Сусветная супольнасць дзівіцца таму, што беларускі агратурызм плаціць за ўсё адзін долар (!) падатку ў месяц са свайго даходу (уладальнік аграсядзібы плаціць 1 базавую велічыню падатку ў год – ад рэд.)


Агратурызм гэта, у першую чаргу, начлег, азнаямленне з вясковым побытам і культурнай спадчынай мясцовасці”.

У рамках мерапрыемства ўдзельнікі наведалі аб’екты турызму Гарадзеншчыны, дзе прадстаўнікі аграэкатурыстычнага бізнесу распавялі аб сваёй дзейнасці, гісторыі адкрыцця, асаблівасцях, магчымасцях і планах.

 

Візіт да бізнесоўцаў супаў з Днём адчыненых дзвярэй у аграсядзібах Беларусі, які адзначаўся 26 траўня. Гаспадары віталі гасцей у нацыянальных касцюмах, з беларускімі песнямі, пачастункамі і дэманстрацыяй старадаўніх нацыянальных абрадаў.

Удзельнікі мерапрыемства змаглі пазнаёміцца з арганізацыяй уласнай справы ў гарадзенскім парку прыгод “Джунглі парк”, аграсядзібах “У Свяцку”, “Анэта”, “Царскае сяло”, “Хатні ачаг”, ”Пагасцім у заказніку”, “Хата магната” і “На возеры”.


Віктар Дзямянчык, Член грамадскага савета па аграэкатурызму Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза:

 

align=”left” alt=”Віктар Дзямянчык” >“Мы яшчэ маем шанец выратаваць традыцыйную беларускую вёску праз стварэнне кластараў. Калі аб’екты аграбізнесу аб’яднаюцца ў кластары, тады яны будуць зацікаўлены ў тым, каб турысты ехалі менавіта ў іх раён.

 

Яны падумаюць пра тое, што трэба захаваць такія ўчасткі, якія можна паказаць любому турысту. Сказаць, што прадукты набытыя не на гарадскіх рынках, а вырашчаныя на сваіх уласных участках. І тады паспрабуйце, прыдзярыцеся, што прадукцыя не адпавядае міжнародным экалагічным сертыфікатам”.

У сілу папулярызацыі бізнесу і росту канкурэнтаў, уладальнікі аграбізнесу ўжо пачынаюць прадастаўляць наведвальнікам зніжкі, уводзіць гнуткую сістэму цэн, прадастаўляць анімацыйныя паслугі, гатаваць стравы традыцыйнай беларускай кухні і распрацоўваць турыстычныя маршруты.

 

Напрыклад, для пашырэння дзейнасці шэсць сядзіб вобласці стварылі дысконтны клуб “Эка-релаксТур”. Карткі клуба дазваляюць турыстам назапашваць зніжку, якая павялічваецца на 5% пасля кожнага восьмага наведвання любой з шасці аграсядзіб.

Усяго за 2012 год у аграсядзібах Гродзенскай вобласці пабывала каля 37 тысяч турыстаў. Асноўнымі краінамі-наведвальнікамі сталі Расія, Літва, Украіна і Польшча. Сума прыбытку ад аказання агратурыстычных паслуг за 2012 год склала 5,64 млрд. рублёў.

 

У Гродзенскай вобласці на 1 студзеня 2013 года зарэгістравана і выплачваюць падатак 229 суб’екты агратурызму.

Нацыянальнай выконваючай арганізацыяй праекта USAID “Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё” выступае Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

 

Здымкі аўтаркі