Опера Манюшкі, якая сабрала аншлаг у Мінску, прыедзе ў Гродна

Прэм’ера гэтай оперы Манюшкі адбылася ў Польшчы яшчэ ў 1861 годзе, а вось у Беларусі яна дагэтуль выконвалася толькі аматарамі ў часы савецкага застою.

“Verbum Nobile” ў выкананні “Галерэі” гэта аднаактавая камедыйная опера з дынамічным сюжэтам у суправаджэнні камернага аркестра. Прадзюсер акадэмічнай музыкі, прадпрымальнік Аляксандр Чахоўскі лічыць, што цяперашняя версія “Слова гонару” больш універсальная, чым класічная опера. “Мы хочам такім чынам прыцягнуць да акадэмічнай музыкі яе латэнтнага слухача”, – кажа Чахоўскі.

Спектакль адбудзецца 20 чэрвеня ў Тэатры Лялек

Пачатак у 19.00

Кошты білетаў: 65.000 і 78.000 рублёў

 

Здымкі з прэм’еры ў Мінску nn.by