3 чэрвеня пачаўся прыём заяў на навучанне дзетак па-беларуску

|

У мінулым навучальным годзе ў Гродзенскай вобласці агульнымі намаганнямі бацькоў, аддзелаў адукацыі і грамадскіх аб’яднанняў было створана 30 новых беларускіх класаў. Годам раней – 20.

 

У мінулым годзе ў Ленінскім раёне Гродна ў дзяцячым садку №45 (вул.Сухамбаева, 5) з ініцыятывы бацькоў была створана беларуская рознаўзроставая група. На пачатак ліпеня 2012г там было 9 дзетак, заканчвае навучанне – 12.

 

Для кансультацыі па пытаннях далучэння да беларускай групы ў садку вы можаце звярнуцца да Наталлі Кісель з бацькоўскага камітэту беларускай групы (МТС – 29 8891853, Velcom – 29 3378574, email: [email protected]).

 

Базавымі беларускімі школамі ў Гродне на сёння з’яўляюцца СШ №32 (Ленінскі раён), СШ №34 (Кастрычніцкі раён), якія маюць вопыт арганізацыі беларускага навучання. Навучальны год у СШ№32 закончылі ўсяго 5 чалавек з беларускай мовай навучання. У СШ №34 у мінулым годзе пачалі вучыцца ў беларускім класе 2 хлопчыкі. Заканчваюць навучанне – 3.

 

Такім чынам у 2013 г. усяго ў Гродне ў беларускіх класах (1-3 клас) навучаліся 8 чалавек. А 12 чалавек у беларускай групе дзіцячага садка.

 

Дадатковую іфармацыю пра навучанне у школе №32 Вы можаце атрымаць у прадстаўніка бацькоўскага камітэта Аксаны Астроўскай (тэл.:70-62-89, пасля 18.00).

 

У большасці раённых цэнтраў Гарадзенскай вобласці сітуацыя з беларускім навучаннем лепшая. Але ёсць раённыя цэнтры, дзе ўвогуле няма беларускіх класаў (глядзі табліцу ніжэй).

 

У красавіку-траўні адбываліся бацькоўскія сходы для будучых першакласнікаў 2013 г. Некаторыя ўжо вызначыліся з мовай выкладання для свайго дзіцяці. Але часу да канца жніўня яшчэ хапае.

 

Гарадзенская абласная і гарадская рады ТБМ імя Ф.Скарыны ўпэўненыя, што беларускамоўныя дарослыя як ніхто адпавядаюць імператыву сучаснасці, бо ведаюць і рускую і беларускую. Рускамоўныя, як правіла – аднамоўныя, беларускую разумеюць, але нармальна не валодаюць. Яны адсталі ад сучасных еўрапейскіх тэндэнцый, дзе альтэрнатывы шматмоўю не існуе.

 

Сёння колькасць гадзін на беларускую мову ў рускіх класах скарочана ў два разы, таму некаторым дзецям пасля заканчэння школы ў 2023г. можа быць сорамна і яны будуць шукаць прычыны валодання толькі рускай мовай у сваіх бацьках, якія не аддалі іх у беларускі клас.

 

Калі Вы сапраўды хочаце каб Вашыя дзеткі ведалі нароўні з рускай і беларускую мову – Вы маеце рэальную магчымасць гэта зрабіць, напісаўшы заяву ў першы беларускі клас.


Выдатнае валоданне, як мінімум дзяржаўнымі мовамі – гэта паказчык талерантнасці грамадства, а павага да роднай мовы – гэта павага і да сябе! Далучайцеся, калі ласка! Будзьма Беларусамі!

 

Гродна

 

Дзіцячы садок №45

 

Адрас: вул.Сухамбаева, 5

Заявы прымаюцца ў Ленінскім аддзеле адукацыі па адрасе: вул. Савецкая, 14, каб. 253, тэлефон – 74-07-85.

Раб. тэл.галоўных спецыялістаў аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-04-02, 72-04-83

Тэлефон начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-05-58 (Ламека Сяргей Васільевіч).

Прадстаўнік бацькоўскага камітэта: МТС – 29 8891853, Velcom – 29 3378574, email: [email protected] (Кісель Наталля)

 

СШ №32 (Ленінскі раён)

 

Тэлефон сакратара школы: 41-31-92 (Баярчык Гелена Вацлаваўна)

Завуч пачатковай школы: МТС 787-43-54 (Багдановіч Валянціна Іванаўна)

Email: [email protected]

Ленінскі аддзел адукацыі: 72-10-65

Прадстаўнік бацькоўскага камітэта беларускіх класаў: 70-62-89, пасля 18.00 (Астроўская Аксана Барысаўна)

 

СШ №34 (Кастрычніцкі раён)

 

Тэлефон сакратара школы: 56-73-13

Завуч пачатковай школы: 56-25-46 (Вітко Алена Антонаўна)

Емаіl: [email protected]

Тэлефон начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-05-58 (Ламека Сяргей Васільевіч).

Кастрычніцкі аддзел адукацыі: 52-05-66

Тэлефоны гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ: Velcom – 943-58-09 (Крой Аляксандр Ільіч), МТС – 285-93-07 ( Буднік Іван Фёдаравіч)

 

Паважаныя бацькі, для падачы заяў у першыя беларускія класы па Гродзенскай вобласці можна арыентавацца па школах, дзе створаны беларускія класы ў папярэднія два гады.

 

Першыя беларускія класы (афіцыйныя звесткі), адкрытыя ў рускамоўных школах вобласці (інфармацыя за 2011-2012 навучальны год, за 2012-2013 пакуль няма)

 

п/п

Раён

Колькасць

класаў

Колькасць

вучняў

Назва населенага пункта, нумар школы,

колькасць вучняў

1

Астравецкі

——-

 

 

2

Ашмянскі

       2

      25

г.Ашмяны, СШ № 2 – 9, СШ № 3 – 16

3

Бераставіцкі

——-

 

 

4

Ваўкавыскі

       3

      26

г.Ваўкавыск, гімн. № 1 – 14, СШ № 4 – 7, г.п.Краснасельскі – 5

5

Воранаўскі

——-

 

 

6

Гродзенскі

      1

        6

г.Скідзель, СШ № 1 – 6

7

Дзятлаўскі

——-

 

 

8

Зельвенскі

      1

       14

г.п.Зельва, СШ №2 – 14

9

Іўеўскі

      1

       10

г.п.Іўе, СШ – 10

10

Карэліцкі

      1

        8

г.п.Мір, СШ – 8

11

Лідскі

      2

        7

г.Ліда, СШ №12 – 3, СШ №15 – 4

12

Мастоўскі

——–

 

 

13

Навагрудскі

      2

        7

г.Навагрудак, СШ №4 – 3, СШ №5 – 4

14

Свіслацкі

      2

       11

г.п.Свіслач, СШ №2 – 6, г.п.Поразава, СШ – 5

15

Слонімскі

      2

       41

г.Слонім, СШ №5 (?) – 18, СШ №8 – 23

16

Смаргонскі

      1

       11

г.Смаргонь, СШ № 1 – 11

17

Шчучынскі

——–

 

 

 

Гродна

     (2)

 

 

18

Кастрычніцкі

      1

        2

СШ  №34 – 2

19

Ленінскі

      1

        1

СШ  №32 – 1

 

УСЯГО:

     20

      169

 

 

Дадатковую інфармацыю (нумары тэлефонаў) па беларускіх школах вобласці можна знайсці праз інтэрнэт-сайты школ і праз раённыя аддзелы адукацыі.


Ілюстрацыя gorad.by