На выходныя зноў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

|

У бліжэйшыя суткі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.

Ноччу кароткачасовы дождж, месцамі навальніцы,  вецер няўстойлівы 3-8 м/с.

Тэмпература паветра +12…+14ºС.

Днём 8 чэрвеня ў Гродне навальніца, месцамі моцныя залевы і град, вецер пры навальніцы да 14 м/с, месцамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра +23…+25ºС, па вобласці да +27ºС.

 

9 чэрвеня будзе таксама воблачна з праясненнямі. Уначы пераважна без ападкаў, днём на большай частцы тэрыторыі вобласці кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.

Вецер заходняй чвэрці 4-9 м/с,  днём у навальніцу да 14 м/с.

Уначы +11…+16°С, днём +20…+25°С, +27°С.

 

Пра неспрыяльныя ўмовы надвор’я  ў некаторых раёнах Гарадзеншчыны “Гроднааблгідрамет” папярэджаваў яшчэ ўчора.

Найвышэйшы – чырвоны – узровень небяспекі назіраўся ўчора на гідралагічным пасту Студзянец у Ваўкавыскім раёне. Там за 1 гадзіну выпала 55 мм ападкаў – 70% месячнай нормы. Падтопленыя вясковыя падворкі, размыта дарога паміж населенымі пунктамі.

 

Здымак : www.sunhome.ru