“Зялёная выстава”: атмесфера лесу ў цэнтры горада

Ярка-салатавы або насычаны цёмназялёны колер лясных елак, за якімі схаваўся, здаецца, закінуты хутар. Ці дарога, якая ідзе праз палескі і стары бор. З уключэннем фіялетавых аддценняў лес на карцінах выглядае казачным.

Вікторыя Ільіна і Аляксандр Сільвановіч

 

“Быццам тут жывуць эльфы” – кажа адна з дзяўчын, што прыйшла на выставу.

Сапраўды, карціны ствараюць уражанне нейкага фэнтазі. Нават гарадскія пейзажы нагадваюць цёплы летні лес, а не гарадскія вулкі.

 

“У гэтыя карціны можна вельмі доўга ўглядацца. Настолькі тут шмат маленькіх дэталяў” – кажуць калегі мастачкі, адзнаючы, што яе працы вельмі гарманічныя і ўдалыя.

 

На палотнах шмат таго, што прымушае праводзіць ля кожнай карціны ладны кавалак часу, разглядаючы, аналізуючы, назіраючы і акунаючыся ў атмасферу летней раніцы.

 

Гурт “Раса мечтателей”, які музычна суправаджаў вернісаж, толькі дапоўніў гэтую казачную лясную атмасферу ў самым цэнтры горада.

 

Вікторыя Ільіна скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава і Беларускую акадэмію мастацтваў на аддзяленні станковага жывапісу. З 1990 года – член Саюза мастакоў Беларусі. У 2002 годзе стала лаўрэатам прэміі Гродзенскага аблвыканкама за творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў намінацыі “Лепшы мастак года”. Выкладае ў дзіцячай мастацкай школе Гродна.

 

Працы Ільіной знаходзяцца ў калекцыі мінскага Музея сучаснага мастацтва, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, музеі Максіма Багдановіча ў Гродне, у прыватных калекцыях і галерэях.

 

Здымкі Яна Лялевіча