![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000031296.jpg)
Лагістычныя цэнтры ў Брузгах і Баброўніках вызваляць Гродна ад фур
Новыя цэнтры дазволяць рабіць на мяжы поўнае мытнае афармленне, пакуль што грузавікі дзеля гэтава з мяжы кіруюцца ў Гродна на “Гродна-ГАП-2” і “Гродна-Пульс”.
Транспартна-лагістычныя цэнтры аналагаў якім у Беларусі няма, дазволяць зменьшыць чэргі на памежных пераходах і адначасова павялічыць колькасць афармлення грузаў.
Паводле старшыні камітэта эканомікі Гродзенскага аблвыканкама Міраслава Сарасека, у межах інвестпраектаў пабудуюць гатэлі, цэнтры для аказання банкаўскіх, складскіх, экспедытарскіх паслуг, афармлення страховак.
Сэрвісныя зоны плануецца адкрыць да канца наступнага года.
Яшчэ адзін транспартна-лагістычны цэнтр, на Ашмянскім памежным пераходзе “Каменны Лог”, праектуе “Белтаможсервіс”.
Паводле http://vgr.by
Здымак http://ais.by