Орхускі цэнтр навучыць гарадзенцаў правільна размаўляць з уладамі
Адказы на гэтыя пытанні атрымаюць удзельнікі трэнінга “Правовое забеспячэнне ўдзелу грамадскасці ў працэсе прыняцця рашэнняў (на прыкладзе Ацэнкі ўздзеяння на Навакольнае асяроддзе), які адбудзецца 20 чэрвеня.
Каардынатар Орхускага цэнтра ў Гродне Іаланта Рамановіч:
– Хочам распавесці, якім чынам кожны з нас можа прымаць удзел у прыняцці экалагічна значных рашэнняў.
Напрыклад, ці можна супрацьстаяць размяшчэнню сметніка каля вашага дома? Ці можна паўплываць на рашэнне пра будаўніцтва дарогі ў тым ці іншым месцы альбо на распрацоўку генпланаў населенага пункта?
Мы будзем тлумачыць, што рабіць, каб дзяржаўны орган узяў пад увагу вашае меркаванне, у якіх выпадках мы маем права гэтае меркаванне выказваць, як правільна скласці і падаць прапанову і якім чынам дзяржаўныя органы павінны рэагаваць на звароты грамадзян.
Сустрэча будзе мець тэарэтычную і практычную часткі і будзе першай у шэрагу адукацыйных мерапрыемстваў, якія Орхускі цэнтр у Гродне плануе праводзіць для неабыякавых грамадзян і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый.
Удзел бясплатны.
Група ўдзельнікаў першага трэнінга сфармаваная, але той, хто паспее хутка звязацца з арганізатарамі па тэлефонах +375(152)740570, +375(29)5874901 альбо эл.пошце: [email protected], маюць шанец далучыцца.
Трэнінг адбудзецца па адрасе: вул. Савецкая 23.
Пачатак у 18 гадзін.
Адукацыйныя мерапрыемствы Орхускі цэнтр у Гродне ладзіць у межах сумеснага праекта Еўрапейскага Саюза і Праграмы развіцця ААН “Садзейнічанне развіццю ўсеаб’емнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь.
Здымак http://professionali.ru