Збеглых з Ваўкавыскай калоніі зняволеных затрымалі

|

Івана Арбачаўскаса, Юрыя Багачова і Аляксандра Купрыновіча затрымалі сёння каля 11.30 у Шчучынскім раёне.

 

Супрацоўнікам праваахоўных органаў у пошуку дапамаглі паведамленні грамадзян, якія актыўна тэлефанавалі ў міліцыю, каб дапамагчы ў пошуку збеглых.

 

Зняволеныя-рэцыдывісты адбывалі невялікія тэрміны пакарання ў папраўчай калоніі №11 Ваўкавыска і карысталіся правам перасоўвання без канвоя і суправаджэння.

Іх адсутнасць заўважылі 15 чэрвеня каля 14.30.

За пабег кожнаму з іх могуць дадаць да 7 гадоў пазбаўлення волі.

 

Здымак http://www.belta.by