Экскурсія па гарадзенскіх мясцінах Васіля Быкава пройдзе ў гадавіну яго смерці

|

Экскурсія будзе прысвечана гарадзенскаму перыяду жыцця Васіля Быкава, яго стасункам з аднадумцамі, сябрамі Барысам Клейнам і Аляксеем Карпюком.

Гаворка пойдзе і пра праблемы, з якім сутыкаўся пісьменнік у Гародні.

Падчас экскурсіі пакажам асноўныя дамы, дзе жыў Васіль Быкаў. Будзем выкарыстоўваць яго ўспаміны, а таксама ўспаміны яго сяброў, – распавяла “Твайму стылю” экскурсавод Таццяна Касатая.

 

Пачатак экскурсіі ў 11.00.

Месца сустрэчы – вуліца Вялікая Траецкая, 26.

 

У Гродна Васіль Быкаў прыехаў адразу пасля вайны ў 1945 годзе, у 1946 на паўтары гады з’ехаў служыць на Далёкі Ўсход, вярнуўся, жыў і працаваў у нашым горадзе да 1978 года.

 

Экскурсія “Гарадзенскімі шляхамі В.Быкава” ўпершыню праводзілася ў пазамінулым годзе на дзень народзінаў пісьменніка.

Арганізатары плануюць праводзіць яе штогод да дня народзінаў (19 чэрвеня) ці смерці (22 чэрвеня) Васіля Быкава.