За хатні скандал – штраф ці арышт
Новая частка арт. 9.1 КоАП прадугледжвае адказнасць за гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні блізкага сваяка альбо члена сям’і, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства.
За цялесныя пашкоджанні, якія не прывялі да кароткачасовай страты здароўя, і пабоі вінаватаму пагражае штраф альбо арышт.
Раней у такіх выпадкаў участковы мог толькі паразмаўляць з дэбашырам альбо выпісаць папярэджанне, а цяпер – складзе пратакол.
Працэдура не зойме шмат часу: забралі скандаліста, склалі пратакол, адвезлі ў суд, апыталі сведкаў…
Новаўвядзенні накіраваныя на прафілактыку бытавых злачынстваў.
Асноўная колькасць забойстваў у Беларусі адбываецца на бытавой глебе.
Паводле http://news.tut.by
Здымак http://www.woman.ru