![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000032033.jpg)
У Гродне абвясцілі пазапланавы суботнік
Рашэнне “Аб правядзенні гарадскога суботніка” прынятае 1 ліпеня.
Суботнік пройдзе як на вуліцах горада, так і на працоўных месцах.
Задача – добраўпарадкаваць лесапаркавыя зоны, мемарыяльныя комплексы, месцы вайсковай славы.
Будуць весціся працы па будаўніцтве і мадэрнізацыі аб’ектаў сацыяльнай сферы горада.
Грашовыя сродкі, паведамляе сайт Гродзенскага гарвыканкама, добраахвотна пералічваюцца на асобны рахунак фінансавага аддзелу.
Здымак http://kishinev.all.biz