Справу кіроўцы, з-за якой загінулі 2 чалавекі ў Каробчыцах, перадалі ў суд

|

Муж з жонкай на “пежо-406” вярталіся дамоў з Астравецкага раёна і не даехалі літаральна 300 метраў.

Насустрач ім нечакана выехала “Таёта”, якой кіравала 60-гадовая жанчына.

Лабавы ўдар пераўтварыў французскую легкавушку ў груду металу, людзі, якія знаходзіліся ў машыне загінулі на месцы.

 

Кіроўца пазадарожніка не пацярпела.

У яе крыві было 1,7 праміле алкаголю.

Падазраваная ўзятая пад варту, ёй пагражае пазбаўленне волі ад 3 да 7 гадоў.

 

Справа накіраваная пракурору для перадачы ў суд.

 

Паводле tutgrodno.com