Права на плагіят

Тое, што было аднойчы надрукавана, становіцца здабыткам усяго свету на вечныя часы

Лесінг

(эпіграф з кнігі В.М.Чарапіцы “Са скарбніцы кніжных паліц”)

 

Так і хочацца паціснуць руку ды заглянуць у задуменныя шчырыя вочы прафесара ды літаратара з “простой семьи без особого достатка!

 

Не здзівіла і праява лаяльнасці (назавем гэта так) да ўладаў у першых жа радках інтэрв’ю: ибо в крепком рукопожатии Главы государства я ощутил не только одобрение моих скромных трудов, но и напутствие работать еще лучше…” – сам стыль ужо выклікае пэўныя гістарычныя паралелі.

 

Там жа мы даведваемся, што поруч з партрэтам кіраўніка дзяржавы ў кабінеце прафесара – партрэт А.Дубко: паклон у бок мясцовых уладаў. Але гэта неабходнасць, прадыктаваная не толькі шматгадовым вопытам, але і згортваннем уладамі ў 2010 г. прарасейскага Славянскага камітэту, у якім Валер Мікалаевіч займаў не апошняе месца.

 

Невыпадковым з’яўляецца і абзац пра архівы КДБ, матэрыялы з якога “…легли в основу ряда моих работ”. Для падобнай супрацы, безумоўна, патрабуецца моцнае сяброўства…

 

Калі далей чытаеш на адрас прафесара: “…как много имен вы открыли в истории Гродненщины, сколько сделали для восстановления исторического наследия страны…”, цяжка ўтрымацца ад таго, каб не ўстаць ды не адшукаць у бібліятэцы некалькі тамоў Валера Мікалаевіча – пачытаць на нач перад лампай.

 

Бярэм, напрыклад, выданне 20-гадовай даўніны “Са скарбніцы кніжных паліц”  (Мінск, 1994) – адзінае, наколькі вядома, беларускамоўнае выданне аўтара. Чытаем: “…У кожнай такой кнігі свая гісторыя, у якой у роўнай ступені цікава і тое, пры якіх умовах яна была падаравана, і тое, што папярэднічала гэтаму. Пра яе дакладнавядома, што сам аўтар трымаў яе ў руках. Больш таго, дароўныя надпісы, аўтографы – абавязковае сведчанне адносін дзвюх: сяброўскіх, роднасных, дзелавых. Усё гэта стымулюе жаданне ажывіць скрытае ад нас часам” (арфаграфія аўтара захоўваецца).

 

Дзіўна, але ідэнтычныя радкі знаходзім у расейскай даследчыцы Голубевай у працы “Автографы заговорили” (Москва, 1991): «У каждой такой книги своя история, в которой, в равной степени интересно и то, при каких условиях она была подарена, и то, что предшевствовало этому. Про нее точно известно, что сам автор держал ее в руках. Более того, дарственные надписи, автографы – обязательное свидетельство отношений двоих: дружественных, родственных, деловых… Все это пробуждает непреодолимое желание оживить скрытое от нас временем.»

align=”middle” alt=”Валер Чарапіца, Валерий Черепица” >

Націсніце, каб паглядзець у вялікім памеры

 

І можна было б нават грэшнай справай падумаць, што менавіта Голубева спісала ў Чарапіцы, каб не гады выданняў: 1991 і 1994.

 

Характэрна, што ад будучага сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі не ўцяклі нават дробныя літаратурныя  абароты з кнігі калегі-даследчыцы: “Сапраўднае шчасце, калі лёс “прыбівае” кнігу з аўтографам да дзяржаўнага кнігасховішча” (“Са скарбніцы кніжных паліц”) // “Счастье, когда судьба “прибивает” книгу с афтографом в государственное книгохранилище”(“Автографы заговорили”).

 

Часам складаецца ўражанне, што адрозніваюцца хіба назвы бібліятэк, у якіх працавалі аўтары: “Больш за два дзесяткі кніг з аўтографамі беларускіх, рускіх, украінскіх гісторыкаў і краязнаўцаў ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў выяўлена ў навуковых бібліятэках Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я.Купалы…”(“Са скарбніцы кніжных паліц”), а вось першакрыніца: “Более 10 тысяч книг с афтографами выявлено в Государственной публичной библиотеке имени М.Салтыкова-Щедрина…» (“Автографы заговорили”).

 

Бярэм больш ранняе выданне Валера Мікалаевіча – “Истоки. Очерки истории белорусско-польских революционных связей” (Гродно, 1991). Назіраем тую ж карціну: «Послание Мицкевича «Русским друзьям» широко распространялось в рукописных списках, в 1830-1850-х оно было хорошо известно едва ли не всем участникам польского и русского освободительного движения…» //  «Послание Мицкевича «Русским друзьям» широко распространялось в рукописных списках, в 1830-1850-х оно было хорошо известно едва ли не всем участникам польского и русского освободительного движения…» – а гэта ўжо цытата са зборніка “Очерки революционных связей народов России и Польши. 1815-1917” (Москва, 1976).

І зноўку – абзацамі… Гэтым разам параўноўваць яшчэ прасцей: расейская мова і там, і там.


«Поражение повстанцев 1863 г., в рядах которых сражался цвет польской, белорусской, литовской, русской и украинской демократической молодежи, серьезно затруднило, но не прервало процесс развития революционных межнациональных связей…» – зноўку кавалак з “Истоков” Чарапіцы. Такі самы знаходзім у аднаго з даследчыкаў-першапраходцаў тэмы Паўстання 1863-64 гг. Анатоля Смірнова “Смирнов А.Ф. Революционные связи народов России и Польши” (Москва, 1962).

Не бачым сэнсу тут даслоўна прыводзіць усе прыклады – дастаткова зазірнуць у бібліятэку. Падрабязнае вычытванне працаў Валера Мікалаевіча пакінем больш руплівым даследчыкам. Аднак, факт застаецца фактам: навуковец, прафесар, дэкан факультэта (зараз – кіраўнік кафедры) скатваў у сваіх калегаў цэлыя абзацы, не вылучаючы тэкст цытатай, нібы першакурснік.

 

Валер Мікалаевіч, вам не сорамна?..

 

P.S.


“…Я сам вырос в простой семье без особого достатка и прекрасно понимал, чем грозит двойка студенту. И всегда давал, принимая зачет или экзамен, второй шанс, посылая парня или девушку, не доучивших тему, перечитать учебник еще раз. Это было мое педагогическое кредо – без двоек! За двадцать лет работы деканом только один раз пришлось дать согласие на отчисление, но на то были действительно веские причины…”

 

Ідылічны абзац усё з таго ж інтэрв’ю Чарапіцы для ГП, які і даў назву артыкулу, захацелася прывесці цалкам – ажно слёзы нагартаюцца. Паўстае, аднак пытанне: а як жа гісторыя ягонай роднай, у навуковым плане, аспіранткі Таццяны Касатай?. Дастаткова было дзяўчыне неабачна прыняць удзел у кампаніі па наданні адной з вуліц Гродна імя Быкава, а таксама засвяціцца перад выбарамі 2010 г., каб вылецець спачатку з працы (гісторыка-археалагічны музей), а пасля, восенню 2011 г., і з аспірантуры, нягледзячы на станоўчыя водгукі на яе працы ды заступніцтва як беларускіх, так і замежных гісторыкаў…

 

Не без вашага, Валер Мікалаевіч, удзелу прайшла тады спачатку атэстацыйная камісія, а пасля яшчэ адна – па разглядзе апеляцыі.

 

Можа варта ўсё ж такі змяніць крэда?..