Стань удзельнікам спартыўнага летніка ў Грузіі
Арганізатары летніка, які ладзіцца ў межах еўрапейскай праграмы “Моладзь у дзеянні”, абяцаюць насычаную і цікавую праграму, звязаную не толькі з актыўным ладам жыцця, але і са знаёмствам з культурамі розных народаў ды грузінскай гасціннасцю.
Тры дні ўдзельнікі правядуць у намётах у гарах, дзе пазнаёмяцца з асноўнымі скаўцкімі ўменнямі, а таксама паўдзельнічаюць у пешай выцечцы да вадаспада Лагадэхі.
Астатняя частка праграмы будзе адбывацца ў моладзевым цэнтры г. Руставі (20 км ад Тбілісі).
Падчас летніка ўдзельнікі даведаюцца пра магчымасці праграмы “Моладзь у дзеянні”, паўдзельнічаюць у традыцыйных і народных спартыўных гульнях розных народаў, абмяркуюць экалагічныя праблемы сваіх краінаў.
У апошні дзень летніка запланаваная паездка ў Тбілісі.
Удзельнікі мусяць быць ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў, а таксама здольныя разумець ангельскую мову і размаўляць на ёй.
Удзельнікам будзе кампенсавана 70% выдаткаў на праезд (беларускім удзельнікам трэба будзе самастойна заплаціць за дарогу ў два бакі каля 100 еўра). Усім будзе забяспечана харчаванне і пражыванне.
У спартыўным летніку прымуць удзел 28 маладзёнаў з 7 краінаў (Нарвегія, Беларусь, Арменія, Грузія, Германія, Малдова, Славенія). З беларускага боку перавага будзе аддавацца кандыдатам з Гродна, паколькі адным з партнёраў па парекце з’яўляецца гарадзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці Сектар”.
Заяўкі на ўдзел у летніку прымаюцца да 14 ліпеня па адрасе [email protected].
Дадатковую інфармацыю і форму заяўкі шукайце на сайце ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.