![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000032184.jpg)
Школьнікі адпачываюць на памежных заставах
На мяжы падлеткі займаюцца вывучэннем кантрольна-следавай паласы, зборка-разборкай аўтамата, страевой падрыхтоўкай, жыццё ідзе паводле статута.
Летнік на базе памежнай заставы №1 імя Віктара Усава сёлета ўпершыню прыняў і дзяўчынак.
Штогод летам памежнікі Гродзенскай памежнай групы прымаюць больш за 300 школьнікаў з Гродна, Гродзенскага, Бераставіцкага і Свіслацкага раёнаў.
З імі паводле спецыяльнай праграмы займаюцца афіцэры і сяржанты.
На заставе імя Усава летнік працуе да канца лета.
Паводле планаў Упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама на базе памежных застаў сёлета павінна прайсці 18 летнікаў.
Паводле http://gpk.gov.by