“Горад фатографаў”, з днём фатаграфіі!

|

А адныя з самых вядомых беларускіх фатографаў – Юлія Дарашкевіч і Андрэй Лянкевіч – таксама паходзяць з Гродна.

 

Сёння, 12 ліпеня рэдакцыя “Твайго стылю” віншуе аматараў здымаць з Днём святой Веранікі! Гэтая святая сваёй хусткай выцерла твар Хрысту ў час яго крыжовай дарогі і на гэтай хустачцы застаўся адбітак твару Ісуса. Хустка святой Веранікі з часам трапіла ў Рым і стала тут вядомая як Нерукатворны абраз.

 

Менавіта гэтая падзея і звязвае святую Вераніку з будучай прафесіяй фатографа. Вераніка лічыцца заступніцай фатографаў.

Святая Вераніка на абразе Эль Грэка

 

Падрыхтаваў Сяргей Апановіч