У Гродне паказалі дзіцячы лялечны рок-спектакль



УверхТармашкамі трапляе пад моцны ўплыў Характара, які вучыць есці вёдрамі цукеркі ды паліць цыгарэты. Неўзабаве гэта прыводзіць да карыеса і бранхіту і ўрэшце сканчаецца бальніцай, пасля таго як Характар намовіў героя перабегчы дарогу.




Спектакль суправаджаецца выдатнай жывой рок-музыкай, якая заводзіць не толькі (а можа не столькі) дзяцей, але і дарослых.



Паказ рок-буфанады паўторыцца ў бліжэйшы аўторак а 10.30.



Спектакль – апошняя прэм’ера сыходзячага сезона ў гарадзенскім Тэатры лялек. Пастаноўшчык спектакля – галоўны рэжысёр Магілёўскага абласнога тэатра лялек Ігар Казакоў.



