![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000032460.jpg)
Аварыю справакавалі састарэлыя парушальнікі
На перакрыжаванні ў Іўі старэйшы з іх, які на жыгулях выязджаў з другаснай дарогі, парушыў патрабаванні знака”Рух без спынення забаронены”.
Другі ўвогуле не меў правоў кіравання транспартным сродкам і ехаў на мапедзе, што належыў іншаму чалавеку.
У выніку сутыкнення двух парушальнікаў, адзін з іх апынуўся з пераломам у шпіталі.
Вінаваты ў ДТЗ, якое адбылося ў прыгарадзе Слоніма, таксама не меў правоў.
Тым не менш, кіраваў “Опелем”.
Парушальнік перавысіў хуткасць, і аўтамабіль апынуўся ў кювеце.
Пасажыр, які ехаў на пярэднім крэсле, атрымаў цяжкія траўмы і змешчаны ў рэанімацыю.
Кіроўца ў свой час страціў права кіравання транспартным сродкам за тое, што сядаў за руль у стане алкагольнага ап’янення.
Паводле http://gaigrodno.by