Фальшывы візавы пасярэднік з Гродна прадстаўляўся міліцыянтам ды скрадаў паліва

Беспрацоўны малады чалавек называўся сябе прадстаўніком турфірмы або хваліўся знаёмствамі ў сферы турбізнэсу, браў у людзей пашпарты і грошы, але вырашыць візавае пытанне ніяк не дапамагаў. Свае “паслугі” ён ацэньваў у сярэднім у 150 долараў.

 

У ходзе следства выявілася, што падазраваны падмануў таксама іншага, такога ж як і ён, фальшывага візавага пасярэдніка. Прадставіўшыся супрацоўнікам міліцыі, ён прапанаваў не распачынаць крымінальнай справы ўзамен за кампенсацыю нанесенай шкоды. У выніку такой махінацыі, падазраваны завалодаў 7,3 млн рублёў, а пазней патрабаваў яшчэ 4 млн.

 

Высветлілася таксама, што ў час працы на адным з прадпрыемстваў горада, падазраваны скраў паўтоны бензіна і столькі ж дызпаліва.

 

Паводле БелаПАН

Здымак foreignstudents.com