Запрашаем на гендарны летнік у Грузіі!

|

У летніку “Утварэнне новага грамадства – праз рэалізацыю гендарнай роўнасці” прымуць удзел 35 чалавек з Італіі, Грузіі, Беларусі, Арменіі, Ізраіля, Германіі, Літвы. Праект адбываецца ў межах праграмы “Моладзь у дзеянні” пры падтрымцы грузінскай НДА “Youth For The World” у партнёрстве з ГА “Цэнтр “Трэці Сектар”.

 

Каардынатар міжнародных моладзевых праектаў Ганна Урбановіч пракаментавала дзейнасць “Трэцяга Сектара” у міжнародных праектах: “З восені 2012 года мы ўзнавілі актыўны ўдзел у праграме “Моладзь у дзеянні”. Пяць міжнародных праектаў адбыліся ў Грузіі, Аўстрыі, Украіне. Наперадзе чакаюць моладзевыя абмены ў Грузіі: спартыўны і гендарны летнікі. Моладзевая палітыка, экалогія, сацыяльнае прадпрымальніцтва, лідарства – толькі некаторыя з тэмаў праектаў для моладзі.

 

Развіваецца яшчэ адзін накірунак праграмы – Еўрапейская валанцёрская служба. У кастрычніку да нас прыедуць два валанцёры з Аўстрыі, якія на працягу трох месяцаў будуць займацца журналістыкай. Таксама мы маем магчымасць адпраўляць беларускіх валанцёраў у Еўропу. У гэтым годзе ад нас паедуць дзве дзяўчынкі – на праекты ў Германію і Польшчу”.

 

Падрабязную інфармацыю аб рэгістрацыі і праграме летніка глядзіце на сайце Трэцяга Сектара.