Рух праз Кузніцу перакрылі з-за выцяку хімікатаў
Па інфармацыі Polskie Radio Białystok, разлілася звычайнае вадкае мыла. Аднак Gazeta.pl піша, што грузавік перавозіў бутыл стэарат – няшкодны замяніцель натуральных жыроў для прадукцыі касметыкі.
На месца тэрмінова прыехалі пажарнікі з Сакулкі і дзве групы адмыслоўцаў з Беластока. Яны вызначылі 150-метровую ахоўную зону вакол пляміны, заблакаваўшы тым самым уезд і выезд з пункту пропуску.
Выцек не пагражаў людзям і асяроддзю, але праезджая частка мусіла быць дакладна вычышчана перад тым, як рух па ёй мог быць дазволены.
Здымак Sebastian Ćwiklewski, radio.bialystok.pl