![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000032953.jpg)
Аматары сацыяльных танцаў сабраліся ў парку Жылібера
Аматары сацыяльных танцаў: сальсы, бачаты, зука і кізомбы, сабраліся ўвечары 27 ліпеня ў парку Жылібера. Удзел у імпрэзе быў бясплатны, запрашаліся ўсе зацікаўленыя: ад пачаткоўцаў да прафесіяналаў.
Майстар клас па зуку пачаўся ў 17.20, па салсе – у 19.00, а паміж імі прысутныя маглі паглядзець шоў-праграму ад гасцей са студыі танцу Kredo з Мінска і танцавальнага клуба DancA (Dance Academy) з Гомеля.