Скрадзенае золата вярнулі ў ламбард
Удзень 31 ліпеня два гарадзенцы трыццаці і сарака год напалі на ламбард. Яны знаходзіліся ў падпітым стане. Адзін з іх ужо быў асуджаны раней.
Падрабязнасці абрабавання паведаміў кіраўнік адделу ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна маёр міліцыі Васіль Аляксандравіч Найдзенка.
Злодзеі звязалі рукі супрацоўніцы камісійнай крамы, паспрабавалі заклеіць рот. Жанчыне атрымалася актывізаваць сігналізацыю. Нарад групы затрымання прыбыў на месца цягам адной хвіліны.
Рабаўнікі паспелі захапіць залатыя упрагожванні коштам звыш трыццаці пяці мільёнаў рублёў. Аднаго з іх затрымалі на месцы. Другога затрымалі ў той жа дзень на вуліцы Курчатава ў пошукавай аперацыі з удзелам 260 міліцыянераў.
Усе скардзеныя рэчы вярнулі ў ламбард.
Паводле прэс-службы кіраўніцтва унутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама
Здымак clubklad.ru