Яшчэ адзін дом на Астроўскага зруйнаваны

Апошнім часам у ім ніхто не жыў, што выразна чыталася па забітых вокнах і замку на дзвярах. Пасля знішчэння ў лістападзе суседняга дома,  на гэтым з’явіўся надпіс “Тэрмінова прадам” ды нумар тэлефона.

Надпіс застаўся, гандлю не адбылося. Цяпер каля напаўразбуранага дома стаіць экскаватар, тэрыторыя агароджана стужкай.