![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000033220.jpg)
Экскурсія «Год 1863: паўстанне на Слонімшчыне» адбудзецца 11 жніўня
Працягласць: 11 гадзін.
Экскурсія распрацавана ў межах культурна-гістарычнай кампаніі па адзначэнні 150-годдзя паўстання 1863 г. І падрыхтавана ў адпаведнасці з афіцыйнымі нормамі.
Маршрут распрацаваны такім чынам, каб прыцягнуць ўвагу да малавядомых помнікаў Слонімшчыны (Шылавічы, Быцень), ушанаваць памяць мемарыяльных месцаў, звязаных з 1863 годам (Мілавіды, Азярніца), і паглядзець на вядомыя турыстычныя пункты «пад іншым вуглом».
Арганізатары: Цімох Акудовіч і Васіль Грынь.