![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000033076.jpg)
Гараднічанку пачысцяць у раёне маста на Віленскай
Гэты куток у цэнтры Гродна акультурылі восем год таму, усталявалі лаўкі, зрабілі сцежкі для шпацыру.
Малая хуткасць плыні і малаводдзе выкікалі забалочнасць. Гродзенскае аб’яднанне жыллёва-камунальнай гаспадаркі запрасіла на ачышчальныя працы сталічнае ТАА “МІПАН”.
Усяго па трубапровадзе належыць падняць каля 2.5 тысяч кубаметраў наносаў, як паведаміў галоўны інжынер гродзенскага прадпыемства “Рэмбудаўтадар”.